Герб Республики Беларусь

Пуховичский районный исполнительный комитет

Герб города Борисов
23.09.2026 08:39

Галоўны сімвал “Дажынак” – для жыхароў пансіяната “Сямейны ачаг”

Па традыцыі, урачысты каравай, які быў прадстаўлены ад Пухавіччыны на абласных “Дажынках” у Дзяржынску,  Пухавіцкаму сацыяльнаму пансіянату “Сямейны ачаг” перадалі старшыня Пухавіцкага райвыканкама Аляксандр Маеўскі і загадчыца сектара культуры райвыканкама Таццяна Прысяжнюк.

Яны адзначылі, што каб на стале з’явіўся гэты цуд, нашы землякі-аграрыі шчыравалі ў полі, збіралі ўраджай, працавалі ад світання да змяркання. Духмяны каравай – галоўны сімвал “Дажынак” – для жыхароў пансіяната “Сямейны ачаг” стаў не проста падарункам, а сапраўдным святам.