Жніво ў нашым раёне набліжаецца да свайго завяршэння. Самую высокую ўраджайнасць – 57 цэнтнераў збожжа з гектара – атрымліваюць хлебаробы ААТ «Голацк». 55 цэнтнераў збожжа з гектара збіраюць у ААТ «Індустрыя-СГ«, 50 – у СУП «Дукора-Агра».
У некаторых гаспадарках уборка ўраджаю вядзецца на апошніх гектарах. 49 экіпажаў намалацілі больш за тысячу тон збожжа, а тры экіпажы – больш за 2 тысячы тон збожжа. Гэта Мікалай і Глеб Тарасевічы з ААТ «Голацк», Аляксандр Расолька і Міхаіл Комар з гэтай жа гаспадаркі, Дзмітрый Хвастоў і Мацвей Нікалаеў з СУП «Дукора-Агра».
Вадзіцель ААТ «Голацк» Руслан Сідарэнка, два вадзіцелі СУП “Дукора-Агра» – Алег Страх і Аляксей Максімавіч, Віталь Шухаў з ААТ «Індустрыя-СГ» перавезлі больш за 2 тысячы тон збожжа. 30 вадзіцеляў – больш за тысячу тон.
Гэтымі днямі яны прымаюць віншаванні з працоўнай перамогай на полі, куды прыязджаюць прадстаўнікі мясцовай улады, прафсаюзныя лідары, кіраўніцтва і спецыялісты сельгасарганізацый. Яны наведалі СГФ «Чырвоны май», ААТ «Энергія Агра», ЭБ «Зазер’е», ПСУ «Рудзенскае», СВФ «Дрычын», ААТ «Пухавіцкі райаграсэрвіс». Палепшыць працоўныя будні і прыўзняць настрой сваёй творчасцю хлебаробам дапамагаюць калектывы мастацкай самадзейнасці.
