Герб Республики Беларусь

Пуховичский районный исполнительный комитет

Герб города Борисов
07.08.2026 11:33

У Пухавіцкім раёне віншуюць перадавікоў жніва

Ушанаванне перадавікоў на жніве – добрая традыцыя, якую ўжо некалькі гадоў праводзяць у сельскагаспадарчых арганізацыях нашага раёна. У гэтыя дні прадстаўнікі мясцовай улады, прафсаюзныя лідары віншуюць камбайнераў, якія намалацілі тысячу і больш тон збожжа, вадзіцеляў, якія перавезлі больш за тысячу тон збожжа,  і аператараў на дапрацоўцы збожжа.

Павіншаваць перадавікоў  у поле прыехалі старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Філімонаў, намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Пухавіцкага райвыканкама Наталля Каваленка, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Стамброўская.

Госці падзякавалі хлебаробам за добрасумленную працу, высокую самааддачу і вернасць выбранай прафесіі. Віншуючы перадавікоў, яны адзначылі, што менавіта дзякуючы такім людзям сельская гаспадарка ўпэўнена развіваецца, а харчовая бяспека краіны – забяспечана. Хлебаробам уручылі падзякі, падарункі для іх, прагучалі музычныя віншаванні.