Герб Республики Беларусь

Пуховичский районный исполнительный комитет

Герб города Борисов
09.10.2025 17:09 (обновлено: 09.10.2025 17:10)

У Мар’інай Горцы адзначылі Дзень работнікаў культуры. ФОТАРЭПАРТАЖ

Шчырыя словы віншаванняў з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры сёння гучалі са сцэны раённага цэнтра культуры. Тут сабраліся супрацоўнікі клубных устаноў, бібліятэк, музеяў, кіраўніцтва і педагогі дзіцячай школы мастацтваў.

Намеснік старшыні райвыканкама Наталля Сідарава, звяртаючыся да прысутных, адзначыла, што работнікі культуры – людзі, якія дораць радасць і шчасце ў любое надвор’е, не лічачыся з часам. Работнік культуры – гэта не проста прафесія, а прызванне, душа, якую яны дораць людзям.

На сцэне ўшаноўвалі лепшых: за шматгадовую працу, творчыя дасягненні і ўклад у развіццё духоўнага жыцця раёна.