Герб Республики Беларусь

Пуховичский районный исполнительный комитет

Герб города Борисов
17.09.2025 09:47

Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць пухавіччан з Днём народнага адзінства

Гэты  дзень  вяртае  нас  да  гістарычнай  даты 17 верасня 1939 года, калі адбылася лёсавызначальная падзея ў гісторыі беларускага народа і яго дзяржаўнасці — уз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР.

17 верасня 1939 года — кропка адліку  новай  гісторыі  беларускага народа.

Наш раён жыве ў адзіным рытме з усёй краінай, укладваючы штодня свае сілы, веды і досвед у развіццё  роднага  краю.

Радзіма ў нас адна, і мара ў кожнага з нас адна: жыць, працаваць, выхоўваць дзяцей у мірнай і квітнеючай Беларусі. У гэты светлы і радасны дзень жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у справах.

З Днём народнага адзінства!