Жанчыны ў гісторыі Беларусі. Гэтай тэме прысвечана шмат твораў: у выяўленчым мастацтве, у паэзіі і прозе, у кінематографе. Таму што разам з мужчынамі жанчыны ўплывалі на ход гістарычных падзей, дапамагалі чалавецтву спазнаць вышэйшую Божую мудрасць, будавалі храмы веры і навукі, стваралі, зберагалі, абаранялі Прыгажосць.
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня супрацоўнікі Свіслацкай гарпасялковай бібліятэкі для ўдзельнікаў літаратурна-фальклорнага клуба «Берагіня» падрыхтавалі гістарычны экскурс «Вянок жаночых лёсаў». Падчас сустрэчы даведаліся шмат цікавага пра славутых жанчын, якія навякі ўвайшлі ў гісторыю нашай краіны, гэта: полацкая княжна Рагнеда, Анастасія Слуцкая, Барбара Радзівіл, Ірына Паскевіч, Еўфрасіння Полацкая, Магдаліна Радзівіл і яшчэ шэраг На аднаіменнай кніжнай выставе былі прапанаваны творы і дакументальныя матэрыялы аб знакамітых жанчынах нашай Беларусі.