Moвa…
Poднaя мoвa
У мapax, y пecняx, cнax.
Mae ў ёй кoжнae cлoвa
Cвoй кoлep, i cмaк, i пax.
Анатоль Грачанікаў
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы удзельнікі клуба «Кнігазнайка» Дружненскай сельскай бібліятэкі з задавальненнем прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Сябры роднай мовы». Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пашырылі свой слоўнікавы запас і праявілі творчыя здольнасці, прыняўшы ўдзел у гульні, дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, разгадвалі загадкі, складалі пасловіцы. Дзеці паспаборнічалі ў конкурсе скорагаворак, падбіралі розным прадметам беларускія назвы. Кожны зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў ёй — гісторыя народа.