Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

03.10.2017

Віктар Варановіч — у ліку перадавікоў жніва

На перыяд жніва Віктар Варановіч з ААТ “Зазерка” мяняе свой пагрузчык на камбайн і накіроўваецца на палеткі ўбіраць хлеб.

На перыяд жніва Віктар Варановіч з ААТ “Зазерка” мяняе свой пагрузчык на камбайн і накіроўваецца на палеткі ўбіраць хлеб. Так на працягу сямігадоў. У пачатку свайго хлебаробскага шляху Віктар Віктаравіч два гады працаваў на “Доне”, пасля атрымаў новы КЗС-1218. Сёлета на камбайне намалаціў свае рэкордныя 2230 тон збожжа.

— Віктар Варановіч заслугоўвае ў свой адрас самых добрых слоў. Ён даўно працуе ў гаспадарцы, ведае сваю справу, — гаворыць пра хлебароба дырэктар гаспадаркі Андрэй Папельскі. — У свой час Віктар Віктаравіч атрымаў новы камбайн: такі давер гаворыць сам за сябе.

Віктар Варановіч штогод заслужана трапляе ў спіс перадавікоў раёна. У сваім поспеху механізатар бачыць значную долю працы ўсёй каманды калектыву. Сёлета збожжавыя культуры на зазерскіх палетках парадавалі высокай ураджайнасцю. Гэта вынік агульных намаганняў спецыялістаў і земляробаў гаспадаркі.

— Уборачная кампанія — адказны і напружаны перыяд. Цалкам зразумець працу камбайнера зможа толькі той, хто сам ўбіраў ураджай, — расказвае Віктар Варановіч. — З надвор’ем нам пашанцавала, і мой КЗС-1218 не падвёў. За камбайнам сачыў пастаянна. Я лічу, што лепш затрымацца на мехдвары лішнія некалькі хвілін і прывесці тэхніку ў парадак, чым пасля губляць каштоўны час на полі.

Зараз перадавік жніва вярнуўся да звыклых абавязкаў і працуе на пагрузцы кармоў.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ

Чытаць 3001 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»