Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

Старшыня Савета дэпутатаў

У адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» раённы Савет дэпутатаў з'яўляецца прадстаўнічым органам дзяржаўнай улады Пухавіцкага раёна, юрыдычнай асобай і асноўным звяном мясцовага самакіравання, які забяспечвае на сваёй тэрыторыі узгодненую дзейнасць органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. 

Паўнамоцтвы старшыні раённага Савета:

  • прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, прадпрыемствамі, арганізацыямі, установамі, аб'яднаннямі і грамадзянамі;
  • прадстаўляе для абрання на сесіі Савета з ліку дэпутатаў кандыдатуру на пасаду намесніка старшыні адпаведнага Савета;
  • ўзначальвае прэзідыум Савета;
  • дакладвае Савету аб стане спраў на падведамаснай Савету тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыi, прадстаўляе сесіі Савета і насельніцтву па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз на год справаздачы аб сваёй дзейнасці, дзейнасці прэзідыума Савета, інфармуе грамадзян аб стане спраў на падведамаснай Савету тэрыторыi;
  • накіроўвае на заключэнне адпаведных пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камiсiй;
  • склікае сесіі Савета, арганізуе працу па падрыхтоўцы сесiй Савета, пасяджэнняў яго прэзідыума, вядзе гэтыя пасяджэнні, забяспечвае кантроль за выкананнем прынятых рашэнняў;
  • ўносіць на разгляд сесіі Савета прапановы аб адмене ў выпадку неадпаведнасці заканадаўству Рэспублікі Беларусь распараджэнняў старшыні выканаўчага камітэта, рашэнняў выканаўчага камітэта;
  • падпісвае рашэнні і пратаколы пасяджэнняў Савета, яго прэзідыума, выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні;
  • забяспечвае разгляд зваротаў грамадзян, якiя адрасаваны Савету, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб зваротах грамадзян i пры неабходнасцi ўносiць прапановы па зваротах грамадзян на разгляд сесii Савета;
  • прымае да разгляду адрасаваныя яму запыты і дае на іх адказ у парадку i тэрмiны, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
  • ажыццяўляе кіраўніцтва апаратам Савета;
  • вырашае іншыя пытанні ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і рашэннямі Савета.
Чытаць 3235 разоў Апошняя змена 02.08.21

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»