Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

17.08.2017

Узнагароды знайшлі лепшых

На жніве-2017 працягваюць ушаноўваць перадавікоў

На жніве-2017 працягваюць ушаноўваць перадавікоў. У сераду віншаванні з нагоды тысячнага намалоту збожжа прымалі камбайнеры ААТ “Племянны завод “Індустрыя” і сельгасфіліяла “Дрычын”.

Падзякі, лісты падзякі і грашовыя прэміі ад райвыканкама лепшым рупліўцам хлебнай нівы ўручыла член выканкама, старшыня Пухавіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч. Узнагароды пераможцы раённага спаборніцтва атрымалі на полі. Спыніліся яны толькі дзеля гэтага: камбайнеры працягваюць дабаўляць на свой рахунак тоны збожжа новага ўраджаю.

Экіпаж у складзе старшага камбайнера Руслана Каралько і камбайнера Аляксандра Шухава стаў першым тысячнікам у ААТ “ПЗ “Індустрыя”. Разам яны працуюць не адзін сезон. Павіншаваць перадавікоў прыехаў таксама дырэктар гаспадаркі Ілля Змачынскі.

Калекцыю сваіх узнагарод папоўнілі таксама тысячнікі з сельгасфіліяла “Дрычын”. Старшы камбайнер Дзмітрый Рымашэўскі і камбайнер Аляксандр Балабкін у адным экіпажы шчыруюць першы сезон. Працоўная перамога на жніве запомніцца ім яшчэ таму, што заслужылі яе на новым камбайне «Палессе GS12A1».

Падчас віншавання камбайнераў на поле прыехаў Яўген Давыдаў. Малады чалавек задзейнічаны на адвозцы збожжа. Людміла Гулякевіч і выконваючы абавязкі дырэктара сельгасфіліяла Дзмітрый Сыцік таксама папрасілі яго затрымацца. Яўгену ўручылі падзяку і грашовую прэмію ад райвыканкама, аднак гэта не ўсе ўзнагароды для вадзіцеля. Ён стаў пераможцай раённай прафсаюзнай акцыі “Маладая Пухавіччына — за ўраджай”. Старшыня Пухавіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў уручыла маладому чалавеку дыплом і падарунак. Таксама Яўгена павіншавала выконваючы абавязкі першага сакратара РК ГА “БРСМ” Аляксандра Стош.

—Вадзіцелем на ўборачнай я працую першы сезон. Мой бацька каліцьсі працаваў у гаспадарцы і пастаянна быў у ліку перадавікоў. Свой МАЗ 5516 А8 мне перадаў Уладзімір Пятровіч Варона, пастаянны пераможца раённага спаборніцтва. Я не мог не апраўдаць давер сябра і калегі, — з усмешкай расказвае Яўген Давыдаў.

У сельгасарганізацыю малады чалавек прыйшоў два гады таму. Летась працаваў камбайнерам. Прызнаўся, што кіраваць МАЗам падабаецца больш. За дзень Яўген у сярэднім перавозіць больш за 100 тон. Цяпер на яго рахунку больш за 2700 тон збожжа. У свой дэбютны сезон малады вадзіцель матываваны дасягнуць трохтысячнай мяжы перавезенага збожжа.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Чытаць 2518 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»