Дабрачынная акцыя прайшла ў прытулку ДУА «Пухавіцкі раённы cацыяльна-педагагічны цэнтр».
Пракурор Пухавіцкага раёна Лугін Д.А. павіншаваў дзяцей з надыходзячымі святамі: «Усіх хлопцаў, віншуем з надыходзячым Новым годам! Жадаем вам расці моцнымі, здаровымі і незалежнымі. Наша дзяржава забяспечыць вам бяспеку і годныя ўмовы для жыцця і развіцця. Вы - будучыня нашай квітнеючай краіны.»
Дзецям традыцыйна ўручаны навагоднія падарункі ў выглядзе развіваючых гульняў, спартыўнага інвентара, а таксама аказана дапамога ў набыцці іншых прадметаў неабходных прытулку.