Вялікая заслуга ў гэтым загадчыка гаспадаркай Вольгі Суботы. Гэта яе ўмелыя рукі і добрая душа падарылі казку работнікам паліклінікі і пацыентам. Загадчык паліклінікі, намеснік старшыні ППА Вольга Буза лічыць: "Гэта дапамагае пацыентам адцягнуцца ад праблем са здароўем і паверыць у выздараўленне. А для супрацоўнікаў паліклінікі такая абстаноўка стварае добры перадсвяточны настрой".