Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

12.12.2023

Здай зброю!!!

Паважаныя грамадзяне!!!

Аддзел унутраных спраў Пухавіцкага райвыканкама нагадвае, што асобы, якія добраахвотна здалі зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы і выбуховыя прылады вызваляюцца ад адказнасці.

Незаконныя выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі  (акрамя паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), боепрыпасаў (акрамя боепрыпасаў да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), выбуховых рэчываў, выбуховых прылад, або незаконны выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, перавозка, перасылка або нашэнне складовых частак і кампанентаў паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), або незаконныя выраб або збыт асноўных частак выбуховых прылад - караюцца папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да сямі гадоў са штрафам ці без штрафу. (Арт. 295 КК Рэспублікі Беларусь)

У адпаведнасці з нататкай да арт. 295 КК Рэспублікі Беларусь трэба адзначыць, што асоба, якая добраахвотна здала прадметы, указаныя ў арт. 295, 296 і 297 Крымінальнага Кодэкса, вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці за дзеянні, прадугледжаныя названымі артыкуламі, акрамя выпадкаў збыту.

Асобам, у якіх адбіраецца агнястрэльная зброя, выбуховыя рэчывы  і боепрыпасы давядзецца адказваць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Па артыкуле 24.46 КоАП (незаконныя дзеянні ў дачыненні да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі) прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю.

Таксама ў адпаведнасці з нататкай арт. 24.29 КоАП Рэспублікі Беларусь, асоба, якая добраахвотна здала паляўнічую агнястрэльную гладкаствольную, газавую, пнеўматычную, халодную, кідальную зброю, вызваляецца ад адміністрацыйнай адказнасці за незаконныя дзеянні ў дачыненні да гэтай зброі.

З мэтай захаванасці Вашай маёмасці, а таксама ўсіх тыпаў зброі, рэкамендуецца ўстаноўка ахоўных сігналізацый у кватэрах і дамах грамадзян сіламі Пухавіцкага аддзела Дэпартамента Аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

АУС Пухавіцкага райвыканкама нагадвае грамадзянам, што на тэрыторыі раёна на пастаяннай аснове функцыянуе гарачая лінія «БЫВАЙ ЗБРОЯ!», накіраваная на добраахвотную здачу насельніцтвам зброі, якая незаконна захоўваецца, боепрыпасаў, выбуховых прыстасаванняў і выбуховых рэчываў.

Звесткі прымаюцца кругласутачна па тэлефонах: 8(01713)-35534, 102. Ананімнасць гарантуецца.

Таксама па пытаннях, звязаных з абаротам зброі, жыхары нашага раёна могуць звярнуцца ў дазвольную сістэму Пухавіцкага РАУС. Прыём грамадзян ажыццяўляецца: серада, пятніца – з 08.00 да 13.00; аўторак, чацвер – з 15.00 да 20.00; субота – з 08.00 да 13.00, кантактны тэлефон 8(01713)-35716.

Старшы інспектар па дазвольнай працы аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі аддзела ўнутраных спраў Пухавіцкага райвыканкама Яўген Кузьмянкоў.

Чытаць 38 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»