Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

11.12.2023

«Лічбавая зорка» з’явілася на брацкай магіле на Паповай Горцы

У свеце 9 снежня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду. У нашым раёне мітынг-рэквіем, прысвечаны гэтай даце, прайшоў ва ўрочышчы Папова Горка, дзе ў верасні 1941 года ад рук фашысцкіх карнікаў загінула 1260 мірных жыхароў.

Аб генацыдзе беларускага народа, трагедыі, якая адбылася на Паповай Горцы, гаварылі старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Клімовіч, памочнік пракурора Яўгенія Пінчук, старшыня Блонскага сельвыканкама Алена Гнядзько, навучэнка Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа Наталля Іванчык.

Прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый, моладзі ўсклалі кветкі на брацкую магілу і ўшанавалі памяць ахвяр генацыду хвілінай маўчання.

У рамках праекта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Лічбавая зорка»-«Захаваем гісторыю разам»брацкай магіле на Паповай Горцы прысвоены ўнікальны QR-код, праз які ажыццяўляецца пераход на старонку сайта «Лічбавая зорка». Ён адлюстраваны на спецыяльнай таблічцы, адкрыццё якой прайшло падчас мітынгу-рэквіему. Памяць жыве і будзе жыць.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Чытаць 37 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»