Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

05.12.2023

У Пухавіцкім раёне створана раённая арганізацыя Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці

На ўстаноўчым сходзе прысутнічала 20 дэлегатаў з некалькіх арганізацый раёна.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Адамейка выказала думку аб канструктыўнасці і правільнасці таго, што адбываецца, бо дзякуючы працы палітычных партый падтрымліваецца палітычная канкурэнцыя, прасоўваюцца інтарэсы грамадзян. Партыі будуць удзельнічаць у маючых адбыцца выбарах, кантраляваць іх правядзенне і забяспечваць палітычны дыялог паміж уладай і народам. Цяпер, напярэдадні вялікай электаральнай кампаніі, гэта вельмі важна і патрэбна, каб кансалідаваць грамадства.

Дэлегаты, якія прысутнічалі на ўстаноўчым сходзе, выступілі з прапановай абраць старшынёй раённай арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача раёна, намесніка старшыні раённага Савета дэпутатаў Алену Пархімчык. Аднагалосна гэта прапанова была прынята.

- Алена Генадзьеўна - той кіраўнік і той чалавек, якога ў раёне добра ведаюць і якому будуць давяраць,— лічыць начальнік аддзела кадраў Пухавіцкага доследна-эксперыментальнага завода Людміла Літавор.

Са стварэннем у нашым раёне арганізацыі РППС прысутных павіншаваў першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Маеўскі. Ён падкрэсліў, што мэта створанай партыі - аб'яднанне грамадства для захавання таго, што зроблена ў Беларусі. Быць да гэтага датычным - правільная пазіцыя. І Аляксандр Анатольевіч палічыў неабходным стаць адным з першых членаў раённай арганізацыі РППС.

- Раённай ячэйкі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці ў нас не было,— кажа Алена Пархімчык.- Хоць партыя была створана 26 чэрвеня 1993 года.  А 30 чэрвеня бягучага года Міністэрствам юстыцыі было прынята рашэнне аб перарэгістрацыі.

Ля вытокаў РППС стаяў актыў грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку», які аб'яднаў беларусаў з актыўнай жыццёвай пазіцыяй з розных сфер (рабочыя, навукоўцы, прадстаўнікі творчых прафесій і інш.) для прадстаўлення інтарэсаў працоўных у грамадска-палітычнай сістэме краіны. У ліку гэтых людзей быў і наш зямляк, кампазітар Ігар Лучанок.

РППС - партыя парламенцкага тыпу, якая выступае за справядлівасць і роўнасць стартавых магчымасцяў, за канкурэнцыю ў палітыцы і эканоміцы, вяршэнства закона, прававую дзяржаву. Яна аб'ядноўвае людзей, якія гатовы трымацца разам, каб эфектыўна працаваць як адзінае цэлае, рабіць тое, што гаворым, быць бліжэй да людзей, суперажываць ім, разумець іх праблемы.

На момант сваёй перарэгістрацыі партыя налічвала больш за 6,5 тыс. партыйцаў. Сярод іх дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, дэпутаты раённых, гарадскіх, абласных Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі розных сфер эканамічнай дзейнасці. Цяпер у гэтых шэрагах будуць і пухаўчане.

Чытаць 36 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»