Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

29.11.2023

Як прайшла цырымонія прыняцця ваеннай прысягі ў 5-ай асобнай брыгадзе

Лёгкі сыпкі снег і ледзь адчувальны мароз. Надвор'е як быццам стаілася ў чаканні чагосці значнага.

Клятву на вернасць Радзіме ў элітнай частцы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па чарзе прамаўляюць новаспечаныя байцы, якія гатовы верай і праўдай, не шкадуючы сябе і ўласных сіл, служыць сваёй дзяржаве, народу і айчыне.

Маладыя, рослыя, дужыя... Цвёрда стаяць на нагах, упэўнена глядзяць наперад і моцна сціскаюць зброю. Той гонар, з якім салдаты прамаўляюць словы клятвы, выклікае спакой і дае зразумець нам, што ўсе мы знаходзімся пад надзейнай абаронай.

З сказанымі на дарогу словамі да маладых салдат звяртаецца начальнік штаба - першы намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл палкоўнік Аляксандр Ільюкевіч. Затым хлопцаў віншуе старшыня Пухавіцкага райвыканкама Андрэй Атрушкевіч, нагадваючы ўсім пра важнасць воінскага абавязку.

Словы віншавання ў адрас навабранцаў таксама гучаць ад ветэрана 5-й асобнай брыгады генерал-маёра запасу Сяргея Дудко і настаяцеля храма Аляксандра Неўскага іерэя Рыгора Цалкова.

Чытаць 57 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»