Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

27.11.2023

Як расiян у «Дудутках» сустракалі

Музейны комплекс наведалі дзеці і дарослыя з Дзмітрава

Больш за 30 гадоў горад Дзмітраў Расійскай Федэрацыі і Пухавіцкі раён з'яўляюцца пабрацімамі. Развіваючы партнёрскія адносіны, нашы дэлегацыі штогод наносяць адзін аднаму сяброўскія візіты.

Нядаўна гасцей з Дзмітраўскай гарадской акругі гасцінна сустракалі ў музейным комплексе старажытных народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі». На гэты раз падарожнічаць па Беларусі адправіліся навучэнцы школ, чые бацькі з'яўляюцца ўдзельнікамі спецыяльнай ваеннай аперацыі, і прадстаўнікі адміністрацыі Дзмітраўскай гарадской акругі Маскоўскай вобласці.

Пабываўшы ў шляхецкай сядзібе XIX стагоддзя, хлопцы пазнаёміліся са светам старажытных рамёстваў. Экскурсія пачалася з наведвання рамесных майстэрняў, дзе госці змаглі не толькі ўбачыць гатовыя вырабы, але і паназіраць за працэсам іх стварэння. У майстэрні дрэваапрацоўкі, напрыклад, яны пачулі беларускі народны інструмент і нават паспрабавалі сыграць самастойна.

Уразіла расійскіх школьнікаў наведванне кузні, дзе ім прапанавалі паўдзельнічаць у майстар-класе і дапамагчы майстру выкаваць падкову з жалеза. Таксама ўдзельнікі экскурсіі пакаштавалі гарачы хлеб з печы і дамашні сыр у мясцовай пякарні.

— Мы вельмі рады вас вітаць у музейным комплексе «Дудуткі», які лічыцца адным з самых папулярных музеяў народнага побыту Беларусі, — звярнулася да дэлегацыі старшыня Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў Марыя Клімовіч.

Марыя Уладзіміраўна падзякавала гасцям за супрацоўніцтва і разам з кіраўніком спраў Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыем Губарам уручыла кожнаму госцю памятныя сувеніры і фірмовую прадукцыю ААТ «Машхарчпрад».

У адказ прадстаўнікі дэлегацыі з Дмітрава перадалі падзячны ліст ад кіраўніка Дзмітраўскай гарадской акругі Маскоўскай вобласці Іллі Паначэўнага кіраўніцтву раёна за ўклад у ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі, падтрымку ўдзельнікаў СВА і іх сем'яў, умацаванне сяброўскіх сувязяў. Госці казалі аб тым, што рускі і беларускі народ звязаны шматвяковай гісторыяй, якую нельга падзяліць, і дадзены візіт — чарговы напамін пра гэта.

У маршруце нашых гасцей было нямала гістарычных мясцін, значных для беларускага народа. Перш, чым вярнуцца ў Дзмітраў, расіяне наведалі Мінск, пабывалі ў Міры і Нясвіжы. 

Алеся СМІРНОВА.

Чытаць 42 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»