Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

24.11.2023

СКМ «Бяспека»

«Ігнараванне правілаў, якія забяспечваюць бяспеку руху на чыгуначным транспарце, а таксама знаходжанне ў стане алкагольнага ап'янення – асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў з грамадзянамі»

З 26 па 28 лістапада 2023 года на тэрыторыі Пухавіцкага раёна, на аб'ектах чыгуначнага транспарту, супрацоўнікамі ААПП, ІСН, АДАІ Пухавіцкага РАУС сумесна з прадстаўнікамі чыгункі, добраахвотнай дружыны і БРСМ, будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Бяспека», накіраванае на папярэджанне няшчасных выпадкаў і дарожна-транспартных здарэнняў на чыгунцы

Аналіз невытворчага траўміравання грамадзян на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў зоне аператыўнага абслугоўвання Пухавіцкага РАУС сведчыць аб тым, што асноўнай прычынай няшчасных здарэнняў з'яўляецца грэбаванне пацярпелымі мерамі бяспекі, у тым ліку праход перад надыходзячымі саставамі і пры працуючых забараняючых сігналах святлогукавой сігналiзацыi. За 10 месяцаў бягучага года зарэгістравана 3 (2022 - 4) няшчасныя выпадкі, у якіх 3 (2022 - 3) чалавекі загінулі, у тым ліку 1 непаўналетні.

Асвятляючы дадзеную праблему, хацелася б яшчэ раз звярнуць Вашу ўвагу на выкананне ўсталяваных на чыгунцы правілаў, якія забяспечваюць бяспеку руху на чыгуначным транспарце. Памятайце, захаванне ўсталяваных на чыгунцы правілаў заклад Вашай асабістай бяспекі і бяспекі Вашых блізкіх:

- праходзіць чыгуначныя пуці можна толькі ў спецыяльна ўстаноўленых месцах: па пешаходных пераходах, або мастах, а таксама чыгуначных пераездах і тунэльных пераходах;

- не падлазіць пад вагоны цягніка для пераходу пуці;

- забаронена схадзіць, а таксама ажыццяўляць пасадку на хаду цягніка;

- забаронена знаходзіцца на краі платформы, а таксама паблізу чыгуначнага палатна пры руху цягніка;

- парушаць правілы праезду чыгуначнага пераезду.

Паважаныя чытачы, задумайцеся аб тым, чым можа абярнуцца для вас ігнараванне правілаў пры знаходжанні на чыгунцы. Пастаянна памятайце, што чыгунка з'яўляецца зонай павышанай небяспекі, патрабуе максімальнай асцярожнасці і ўважлівасці.

Артыкул 18.2 ч.4 КоАП Рэспублікі Беларусь «Парушэнне правілаў, якія забяспечваюць бяспеку руху на чыгуначным транспарце»

Праход па чыгуначных шляхах або знаходжанне на чыгуначных шляхах у неўстаноўленым месцы – цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да дзвюх базавых велічынь.

Артыкул 18.10 КоАП Рэспублікі Беларусь «Парушэнне правілаў праезду чыгуначнага пераезду»

Парушэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, правілаў праезду чыгуначнага пераезду – цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да чатырох базавых велічынь.

Не праходзьце міма, звяртайце ўвагу на факты безадказных паводзін грамадзян!

Чытаць 129 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»