З 17 па 24 лістапада 2023 года праходзіць дваццаць дзявяты Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад". Прэм'ерныя паказы фільмаў-удзельнікаў пройдуць ва ўсіх кінатэатрах краіны.
У Мар'інай Горцы ў кінатэатры "Кастрычнік" з 17 па 24 лістапада пухаўчане могуць паглядзець мастацкія фільмы "Кіношнікі" (Беларусь), "Шок і Шон" (Казахстан), Беларускія дакументальныя фільмы "Апошні сведка", "Азарычы. Палеская трагедыя", "Прэзідэнцкі аркестр".