Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

15.11.2023

Дзіцячаму садку №3 г. Мар'іна Горка споўнілася 50 гадоў

50 гадоў – для гісторыі ўсяго толькі імгненне, а для многіх пакаленняў выпускнікоў ветэранаў працы і цяперашніх выхавальнікаў – гэта незабыўная падзея, якая дорыць выдатныя ўспаміны пра яркія будні і адкрывае новыя старонкі творчай дзейнасці.

За гады свайго існавання наш дзіцячы сад прайшоў доўгі шлях не толькі станаўлення, але і назапашвання педагагічнага вопыту, павышэння якасці працы, творчага пошуку, паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Прыгожа аздобленая зала была поўная гасцей. Ганаровымі гасцямі былі: старшыня Пухавіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Шавель Таццяна Іванаўна, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Пухавіцкага раёна Вiнаград Сяргей Міхайлавіч, Багдановіч Наталля Міхайлаўна галоўны спецыяліст па кадрах аддзела адукацыі спорту і турызму Пухавіцкага раёна, старшыня РГА «Белая Русь» Пухавіцкага раёна Кітаева Юлія Аляксандраўна і, вядома ж, ветэраны працы, якія прапрацавалі ў нашай дашкольнай установе да пенсіі.

Госці віншавалі калектыў дзіцячага садка, дарылі падарункі. У адрас юбіляра гучалі цёплыя словы віншаванняў і падзякі за працу людзям, якія працуюць у дадзенай дашкольнай установе.

Вітала ўсіх гасцей свята цяперашняя загадчыца - маладая, энергічная, поўная энтузіязму Дрэнь Таццяна Аляксандраўна. Дзеці чыталі вершы, выконвалі песні і зачароўвалі сваімі танцамі.

Мы дзякуем усім нашым гасцям за цёплыя словы і падарункі! Жадаем нашаму дзіцячаму саду творчых поспехаў, натхнення і працвітання!

Марына Падвінская, музычны кіраўнік

Чытаць 99 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»