Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

10.11.2023

Пухавіцкія ратавальнікі праводзяць пажарна-прафілактычную работу ў жылым сектары

З надыходам халадоў рызыка ўзнікнення пажараў значна павялічваецца. Таму ратавальнікі ўзмоцнена праводзяць пажарна-прафілактычную работу ў жылым сектары. Гэтыя выхадныя не сталі выключэннем. Работнікі Пухавіцкага райаддзела па НС сумесна з іншымі суб'ектамі прафілактыкі наведвалі жылыя і дачныя домаўладаннi свайго рэгіёна, паведамляецца на сайце minobl.mchs.gov.by

Асаблівая ўвага была ўдзелена адзінокім, адзінока пражываючым, шматдзетным, а таксама злоўжываючым спіртнымі напоямі грамадзянам.

У ходзе абследавання дамоў і прыдамавых тэрыторый удзельнікі рэйдавых груп праверылі стан пячнога ацяплення, наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а таксама правялі з грамадзянамі прафілактычныя гутаркі, распавялі пра самыя частыя прычыны ўзнікнення пажараў і нагадалі аб захаванні правіл пажарнай бяспекі. Жыхарка вёскі Хідра распавяла ратавальнікам пра тое, як яе сям'ю зусім нядаўна выратаваў пажарны апавяшчальнік.

«Раніцай нас разбудзіў зусім не будзільнік. Гэта быў пажарны апавяшчальнік. Яго гук разносіўся па ўсім доме. Ён і стаў нашым выратавальнікам. На шчасце, мы паспелі пакінуць падпалены дом і патэлефанаваць па нумары 101. Дзякуючы аператыўнасці ратавальнікаў дом ацалеў, пацярпела толькі крыху маёмасці», - распавяла пра сваю гісторыю выратавання жанчына.

Ратавальнікі спадзяюцца, што дзякуючы пажарна-прафілактычнай рабоце, а таксама адказнасці грамадзян, удасца пазбегнуць вогненных здарэнняў. Каб грамадзяне не забывалі аб правілах бяспекі, прадстаўнікі МНС уручылі ўсім памяткі з карыснымі парадамі.

Чытаць 70 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»