Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

30.10.2023

У райвыканкаме падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за дзевяць месяцаў падвялі на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта ў мінулую пятніцу.

За названы перыяд бягучага года выраблена прамысловай прадукцыі на суму 1 мільярд рублёў. Тэмп росту да адпаведнага перыяду 2022 года склаў 116,7 працэнта.

За студзень-верасень сукупныя паступленні даходаў у бюджэт раёна склаў 151,4 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года.

На развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы раёна за студзень-верасень бягучага года выкарыстана інвестыцый на суму 253 мільёны рублёў, або 62,2 працэнта да аналагічнага перыяду 2022 года пры прагнозе 115 працэнтаў.

Удзельная вага раёна ў інвестыцыях вобласці складае 5 працэнтаў.

Пра гэтыя і іншыя паказчыкі распавяла намеснік старшыні райвыканкама Наталля Літвінчук.

У пасяджэнні райвыканкама прымалі ўдзел першы намеснік Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Іван Вежнавец, намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Дзмітрый Шнец.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Чытаць 66 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»