Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

18.10.2023

У працоўных калектывах адбыліся сустрэчы, прысвечаныя тэме генацыду беларускага народа

У кастрычніку ў ААТ «Завод горнага воску», ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Світанак» Пухавіцкага раёна» і філіяле «ЦЭЦ-5» РУП «Мінскэнерга» адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі пракуратуры Мінскай вобласці і раёна. Тэмай сустрэч стала расследаванне крымінальнай справы па факце генацыду насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. З прэзентацыяй па тэме выступілі: старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Ларыса Пархімовіч, намеснік начальніка аддзела пракуратуры Мінскай вобласці па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Алена Філіповіч, пракурор Пухавіцкага раёна Дзмітрый Лугін.

У выступах было адзначана, што ў маі 2021 года па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры прыняты Закон «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму», накіраваны на недапушчэнне ўсіх форм і праяў нацызму, апраўдання яго дактрыны і практыкі, гераізацыі нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых.

Таксама па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры распрацаваны і ў студзені 2022 года прыняты Закон «Аб генацыдзе беларускага народа», якім прадугледжана юрыдычнае прызнанне генацыду беларускага народа і адначасова ўстаноўлена крымінальная адказнасць за яго адмаўленне.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці прадугледжана пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да 5 гадоў.

За тыя ж дзеянні, злучаныя з гвалтам альбо здзейсненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў - пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў.

Калі названыя дзеянні здзейснены групай асоб альбо пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека ці іншыя цяжкія наступствы пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі можа скласці ад 5 да 12 гадоў.

За наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму можа быць прызначана пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да 5 гадоў (ч.1 арт. 130-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Калі наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму злучаны з гвалтам або здзейснены службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, то ў адпаведнасці з санкцыяй часткі 2 арт. 130-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь можа быць прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў.

За здзяйсненне дзеянняў па рэабілітацыі нацызму групай асоб або калі такія дзеянні пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека або іншыя цяжкія наступствы, прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў (ч.3 арт. 130-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 130-2 КК за адмаўленне генацыду беларускага народа, якое змяшчаецца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным або публічна дэманструемым творы, альбо ў сродках масавай інфармацыі, альбо ў інфармацыі, размешчанай у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт, іншай сетцы электрасувязі агульнага карыстання або выдзеленай сеткі электрасувязі, прадугледжана пакаранне ў выглядзе арышту або абмежавання волі на тэрмін да 5 гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

У выпадку здзяйснення такіх дзеянняў асобай, раней судзімай за адмаўленне генацыду беларускага народа, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, то тэрмін пакарання для іх у месцах пазбаўлення волі можа скласці аж да 10 гадоў (ч. 2 арт. 130-2 КК).

Прынятыя законы - гэта прававы бар'ер на шляху спроб фальсіфікацыі падзей і вынікаў Айчыннай вайны.

У артыкуле 15 новай рэдакцыі Канстытуцыі, прынятай у 2022 годзе на рэспубліканскім рэферэндуме, замацавана, што дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У цяперашні час працягваецца праца па допыце сведак і ўстанаўленню ўсіх фактаў злачыннай дзейнасці фашыстаў. На сённяшні дзень важна захаваць гістарычную памяць, каб памятаць пра тое, якія жахі перажылі нашы людзі ў гады вайны.

Чытаць 49 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»