Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

09.10.2023

Важная інфармацыя для пухаўчан, не занятых у эканоміцы

Непрацуючыя грамадзяне — уласнікі жылых памяшканняў, кватэранаймальнікі па дагаворы найму і сумесна з імі пражываючыя непрацуючыя грамадзяне аплачваюць камунальныя паслугі па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне: за гарачае водазабеспячэнне; цеплазабеспячэнне; газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў.

Алена Гаршкова, сакратар камісіі па каардынацыі працы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Пухавіцкага раёна:

На 1 верасня бягучага года сфарміравана база даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы ў II квартале 2023 года. Да 26 кастрычніка 2023 года камісія будзе праводзіць з грамадзянамі, унесенымі ў базу даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, індывідуальную работу. І калі да ўстаноўленага тэрміну грамадзяне не змогуць пацвердзіць сваю занятасць або працаўладкавацца, ім давядзецца ў IV квартале бягучага года аплачваць камунальныя паслугі па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне.

Пачынаючы з 1 сакавіка 2022 года звольненыя і непрацаўладкаваныя працаздольныя грамадзяне, якія выехалі за межы Рэспублікі Беларусь на тэрмін больш за 30 дзён, уключаюцца ў спіс працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія выехалі за межы Рэспублікі Беларусь, аплочваюць жыллёва-камунальныя паслугі па поўным тарыфе.

Для аказання садзейнічання ў працаўладкаванні ці навучанні грамадзяне могуць звярнуцца ў аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пухавіцкага райвыканкама.

На сайце Пухавіцкага райвыканкама ва ўкладцы «Дэкрэт № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» размешчаны нарматыўныя дакументы, якія датычацца занятасці насельніцтва, работы камісіі.

Інфармацыя аб наяўнасці свабодных працоўных месцаў (вакансій) размяшчаецца на партале дзяржаўнай службы занятасці Рэспублікі Беларусь http://www.gsz.gov .by і штодня абнаўляецца.

Аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пухавіцкага райвыканкама знаходзіцца па адрасе: г. Мар'іна Горка, вул. Новая Зара, д. 22а, тэл.: 5-18-39, 5-18-40. Рэжым працы: панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30, абед: з 13.00 да 14.00, выходны: субота, нядзеля.

Пасяджэнні камісіі ў 2023 годзе праходзяць у 2-i і 4-ы чацвер месяца ў 15.00 у будынку Пухавіцкага райвыканкама па адрасе: г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, д. 47, кабінет № 202.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у сакратара камісіі, тэл.: 4-56-50, 5-18-39, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., 222827 г. Мар'іна Горка, вул. Новая Зара, 22а.

Запісала Наталля ВАСІЛЬЕВА.

Чытаць 103 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»