Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

02.10.2023

У Мар'інай Горцы адбылася дыялогавая пляцоўка «Пераемнасць пакаленняў»

Дыялогавая пляцоўка «Пераемнасць пакаленняў» у рамках рэспубліканскай акцыі «Клопат» прайшла на базе раённай цэнтральнай бібліятэкі. Яе арганізатарамі выступілі грамадскі арганізацыі: раённы Савет ветэранаў, раённае аб'яднанне прафсаюзаў, раённыя арганізацыі ЛДПБ і БРСМ, маладзёжны парламент пры раённым Савеце дэпутатаў.

За круглым сталом сустрэліся навучэнцы Мар'інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа, як прадстаўнікі моладзі, і ветэраны працы.

У кожнага з пакаленняў свае веды, свае ўяўленні аб свеце. Адназначна, моладзі ёсць чаму павучыцца ў ветэранаў. Але і людзям з вялікім жыццёвым вопытам карысна паглядзець на свет вачыма маладых. Вось пра гэта і ішла размова падчас дыялогавай пляцоўкі.

Так як сустрэча праходзіла напярэдадні Дня пажылога чалавека, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў падрыхтавалі сваім суразмоўцам залатога ўзросту падарункі. І ўсе ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі шчыра павіншавалі Віктара Вальдэмаравіча і Таісію Афанасьеўну Віярд з 60-годдзем сумеснага жыцця. Адным з падарункаў брыльянтавым юбілярам ад раённага аб'яднання прафсаюзаў стала падпіска на газету «Пухавіцкія навіны».

Чытаць 70 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»