Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

20.09.2023

У Пухавіцкім раёне прайшлі спаборніцтвы па сплаве на байдарках

Мерапрыемства было арганізавана ў рамках святкавання Дня народнага адзінства камандай Wilder.by, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пухавіцкага райвыканкама сумесна з раённым камітэтам БРСМ.

Па словах спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы Наталлі Русаковіч, адзначаць святы людзі любяць па-рознаму, таму было прынята рашэнне, акрамя гулянняў у парку, для аматараў актыўнага адпачынку арганізаваць спартыўнае мерапрыемства.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел адзінаццаць зборных каманд ад устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў Пухаўшчыны. Агульная працягласць маршруту склала прыкладна 15 кіламетраў. Задача аказалася не з лёгкіх.

Першае месца заняла каманда Пухавіцкага РАНС. Хлопцы з вялікім адрывам ад астатніх пераадолелі маршрут, умела абыходзячы ўсе перашкоды, якіх было нямала: карчакі і паваленыя дрэвы, на якія раз-пораз садзіліся дном байдаркі.

Галоўным чынам яны былі сканцэнтраваны на Цітоўцы, і скончыліся толькі на месцы ўпадзення Цітоўкі ў Свіслач. Некаторым удзельнікам часам нават даводзілася пакідаць байдарку, каб абыйсці перашкоды.

Як адзначыў адзін з пераможцаў Кірыл Пыж, які разам са сваёй другой паловай Анастасіяй Макеевай прыйшоў самым першым, галоўную ролю тут адыгрывае фізічная сіла, цягавітасць і спрыт — якасці, якімі павінен валодаць кожны выратавальнік.

У канцы маршруту ўсіх удзельнікаў чакала гарачая вуха і салдацкая каша.

Затым прайшла цырымонія ўзнагароджання.

Станіслаў Белавусаў.

Чытаць 42 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»