Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

18.09.2023

У Мар'інай Горцы прайшла прэм'ера фільма «На другім беразе»

Паказы прымеркаваны да дзяржаўнага свята Дзень народнага адзінства, як паведаміў тэлеграм-канал Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У Мар'інай Горцы стужка ўжо дэманструецца ў кінатэатры «Кастрычнік».

Фільм «На другім беразе» ад студыі «Беларусьфільм» распавядае гледачу пра жыццё ў Заходняй Беларусі, далучанай Рыжскім мірным дагаворам да Польшчы. Дзеянні кінастужкі разгортваюцца ў 1925 годзе ля мяжы Заходняй Беларусі і БССР, дзе пражывае галоўны герой фільма Павел разам са сваёй маці. Павел назірае, як польская ўлада імкнецца асіміляваць беларусаў, выкараніць мову, культуру і веру, але спачатку займае нейтральную пазіцыю да таго, што адбываецца ў адрозненнi ад старэйшага брата Антона, які змагаецца з польскімі захопнікамі.

Хваляванні, партызанская вайна, жорсткае падаўленне любых спроб захаваць нацыянальную ідэнтычнасць — усё гэта праз гісторыю галоўнага героя трэба будзе ўбачыць гледачу.

Кінастужка знята ў лепшых традыцыях беларускага кіно, шчырага па творчым поглядзе, зразумелым па сэнсе і спосабу кінавылажэння. У фільме ёсць усё, што блізка кожнаму чалавеку: боль ад страты блізкіх, умацаванне веры ў справядлівасць, калі страчана надзея, здабыццё сэнсу жыцця, калі прыходзіць каханне.

Здымкі карціны праходзілі адразу на трох беларускіх рэчках - Іслачы, Заранцы і Нёмане. З іх дапамогай ствараецца адзіны вобраз ракі, міжволі падзяліўшай адну краіну на два берагі.

Цікава паказаны Ракаў - у 1920-я гады ён быў адным з сусветных кантрабандысцкіх цэнтраў. У розных вобразах паўстануць сядзіба ў Лошыцкім парку, Заслаўе і іншыя звыклыя нам лакацыі.

Чытаць 60 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»