Сёння ў арганізацыях раёна праходзіць адзіны дзень інфармавання «Адзінства беларускага народа — асноватворны фактар захавання і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны».
Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі сустрэлася з калектывам Пухавіцкага ЗВЭС.
Пра гістарычнае значэнне таго, што адбылося ў 1939 годзе, расказала дырэктар раённага краязнаўчага музея Таццяна Прысяжнюк.