Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

04.09.2023

Дзень ведаў прайшоў у школах Пухавіцкага раёна

Першы званок прагучаў для больш чым сямі тысяч вучняў Пухавіцкага раёна. Першы раз у гэтым годзе селі за школьную парту амаль васемсот маленькіх пухавіччан.

Па добрай традыцыі з пачаткам новага навучальнага году вучняў павіншаваў страшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Атрушкевіч. У гэтым годзе Андрэй Міхайлавіч прыняў удзел ва ўрачыстым мерапраемстве, прысвечаным Дню ведаў у сярэдняй школе № 1 пасёлка Дружны.

— Віншую ўсіх з днём ведаў. Гэта свята кожнага з нас, бо якіх бы высот не дасягаў чалавек, пуць да іх пачынаецца са школы. Сёння вучні Дружненскай школы дастойна прадстаўляюць наш раён на абластном і рэспубліканскім узроўнях. Асобая падзяка за гэта настаўнікам, якія клапоцяцца аб вучнях і папаўняюць іх багаж ведаў. Жадаю вам смелых, творчых ідэй, няхай і далей ваша нялегкая праца знаходзіць водгук у сэрцах вашых вучняў. Першакласснікам жадаю, каб смага да ведаў у вас ніколі не знікала.

Старшыня райвыканкама падзякаваў усім за сумесную працу па падрыхтоўцы школы да новага навучальнага года. Дарэчы на падрыхтоўку Дружненскай сярэдняй школы было выдзелена больш двухсот пяцідзесяці тысяч рублёў.

Не абышлося і без прыемных момантаў, падчас школьнай лінейкі Андрэй Артушкевіч урычыў дырэктару сярэдней школы № 1 пасёлка Дружны Ліліі Шчагловай сэртыфікат на атрыманне камп’ютарнага класу. У сваю чаргу Лілія Віктараўна падзякавала за падтрымку кіраўніцства райвыканкама. З 1 верасня вучняў, настаўнікаў і бацькоў таксама павіншаваў начальнік Пухавіцкага аддзела ўнутраных спраў Уладзімір Смірноў.

Святлана ЛАБКОВІЧ

Першы званок у новым навучальным годзе празвінеў для вучняў ДУА «Сярэдняя школа №1 горада Мар'іна Горка».

У гэты дзень упершыню сядуць за парты 72 першакласнікі. А вось для 27 адзінаццацікласнікаў гэта першае верасня стане пачаткам фінішнай прамой. З Днём ведаў на ўрачыстай лінейцы дзяцей і настаўнікаў павіншавала галоўны спецыяліст па кадравай рабоце ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Наталля Міхайлаўна Багдановіч.

Алеся Смірнова.

Калектыў пракуратуры Пухавіцкага раёна прыняў удзел ва ўрачыстых лінейках, прысвечаных Дню ведаў.

Пракурорскія работнікі наведалі ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Мар'іна Горка», ДУА «Бор-Слабадскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа». Традыцыйна супрацоўнікі пракуратуры павіншавалі з пачаткам навучальнага года, закранулі тэму міру, а таксама нагадалі, што дзяржава робіць усё, каб нашы дзеці атрымалі дастойна адукацыю.

Пасля заканчэння ўрачыстай часткі пракурорскімі работнікамі праведзены выступленні на тэму: «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Памочнік пракурора Я. Пінчук

Чытаць 75 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»