Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

17.08.2023

Адкрытаму акцыянернаму таварыству «Рудзенск» споўнілася 95 гадоў

Урачыстая частка мерапрыемства, прысвечанага 95-гадоваму юбілею прадпрыемства, прайшла ў сядзібна-паркавым турыстычным комплексе «Дукорскі маёнтак». На пляцоўцы пад адкрытым небам сабраліся разам кіраўніцтва і работнікі завода, ветэраны вытворчасці і шматлікія запрошаныя госці.

Адкрыў святочнае мерапрыемства дырэктар ААТ «Рудзенск» Андрэй Салановіч. У сваім прывітальным слове Андрэй Аляксандравіч падвёў вынікі работы арганізацыі за 2022 год і падзякаваў калектыву і ветэранам працы за самаадданую працу, адзначыўшы, што самы галоўны рэсурс завода — людзі, якія карпатлівай працай і неацэнным вопытам cтвараюць будучыню прадпрыемства.

— У 2022 годзе нам удалося павялічыць аб'ём вытворчасці на 42,5 працэнта, выручку — на 43 працэнты, экспарт — на 27,9 працэнта, дамагчыся добрай рэнтабельнасці продажаў і падняць заработную плату на 29,3 працэнта. І ўсё гэта вынік працы нашага паспяховага калектыву, - сказаў Андрэй Салановіч. - Канкурэнцыя на рынку святлотэхнічных вырабаў не дазваляе стаяць на месцы, таму сёння наша прадпрыемства актыўна займаецца тэхнічным пераўзбраеннем, укараняе новыя тэхналогіі, асвойвае новыя імпартазамяшчальныя віды прадукцыі, уласную вытворчасць складаных тэхнічных камплектуючых. Сёння мы запланавалі і выконваем работы па цеплавой рэабілітацыі і паляпшэнню знешняга выгляду вытворчых і бытавых будынкаў. На чарзе рамонт і добраўпарадкаванне вытворчых, бытавых і санітарных памяшканняў прадпрыемства. Такім чынам, мы плануем стварыць самыя камфортныя ўмовы працы для нашага калектыву.

Словы віншавання ў адрас работнікаў прагучалі ад экс-дырэктароў ААТ «Рудзенск» Валянціна Татарыцкага, Сяргея Клімовіча, Анатоля Пушко. Яны ўспаміналі тыя часы, калі самі ўзначальвалі прадпрыемства, і выказалі ўпэўненасць у тым, што тыя задачы, якія ставіць прадпрыемства сёння, абавязкова будуць рэалізаваны.

Ад імя міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рагожніка віншаванні з нагоды юбілею з дня ўтварэння прадпрыемства перадаў намеснік Міністра прамысловасці Дзмітрый Харытончык.

95 гадоў стваральнай працы прадэманстравалі значныя дасягненні і плённыя вынікі. ААТ «Рудзенск» прарабіла велізарны шлях да флагмана беларускага рынку аўтатрактарнай святлатэхнікі, — адзначыў Дзмітрый Харытончык. - Упэўнены, прафесійныя кампетэнцыі вопытных работнікаў у спалучэнні з энергіяй моладзі прымножыць вытворчыя дасягненні, стануць залогам поспеху і працвітання не толькі прадпрыемства і холдынгу, але і ўсёй прамысловай галіны Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Атрушкевіч у сваім віншаванні адзначыў, што ў ААТ «Рудзенск» заўсёды ўмелі адчуваць запыты і патрэбы часу. На розных этапах развіцця краіны тут выраблялі важную для людзей прадукцыю. Андрэй Міхайлавіч выказаў удзячнасць работнікам і ветэранам прадпрыемства за годную працу і пажадаў новых творчых ідэй, здароўя, дабрабыту і вытворчых поспехаў.

Самы чаканы момант урачыстасці - узнагароджанне лепшых працаўнікоў прадпрыемства. Святочную праграму разнастаіў фільм пра станаўленне і развіццё ААТ «Рудзенск». А творчыя нумары салістаў заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, духавога аркестра галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, паказальныя выступленні ваеннаслужачых 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння падарылі ўсім завадчанам і гасцям свята яркія пазітыўныя эмоцыі, якія надоўга застануцца ў памяці.

Чытаць 116 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»