Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

02.08.2023

Першыя беларускія вайскоўцы бясплатна атрымалі ва ўласнасць арэнднае жыллё

13 лютага 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 37 «Аб арэндным жыллі для вайскоўцаў». Дакументам прадугледжана, што такое жыллё бязвыплатна перадаецца ва ўласнасць пры наяўнасці 25 каляндарных гадоў выслугі на ваеннай службе. Пры наяўнасці 20 каляндарных гадоў выслугі на ваеннай службе яно перадаецца на платнай аснове з магчымасцю аплаты кошту ў растэрміноўку да 15 гадоў.

У ліку першых беларускіх вайскоўцаў, хто атрымаў арэндную кватэру ва ўласнасць, - вайсковец 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння падпалкоўнік Аляксей Мялешкаў.

- Удвая прыемна, што гэта падзея адбылася напярэдадні Дня дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый. Гэта сапраўдны падарунак для ўсёй сям'і. Указ аб арэндным жыллi для вайскоўцаў я ўбачыў у лютым, і ўжо тады разам з жонкай мы зразумелі, што падыходзім па ўсіх патрабаваннях, і ў нас ёсць усе шанцы атрымаць ва ўласнасць жыллё.

Праз тры месяцы пасля падпісання ўказа я звярнуўся ва ўпраўленне жыллёвага забеспячэння Узброеных Сіл, сабраў неабходны пакет дакументаў, пасля чаго звярнуўся ва УП «Жылцепласэрвіс» КХ Пухавіцкага раёна і Мар'інагорскае бюро РУП «Мінскае абласное агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры». Усе працэдуры занялі паўтара месяца: работнікі арганізацый, куды мы звярталіся, дапамагалі нам, растлумачвалі, кансультавалі, таму пытанне вырашылася досыць хутка. Шчыра скажу, я нават асалапеў, калі атрымаў дакументы на кватэру. Гэта невымоўнае пачуццё шчасця і радасці адначасова, калі разумееш, што вырашылася жыллёвае пытанне, — распавядае Аляксей Мікалаевіч.

За яго плячыма 26 гадоў службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Сам родам з Магілёўскага раёна. Вучыўся ў Сувораўскім ваенным вучылішчы ў Мінску, у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, а пасля яе заканчэння прыйшоў на службу ў «пяцёрку». Аляксей Мялешкаў быў камандзірам аўтамабільнай роты. З 2010 года служыць у штабе вайсковай часткі 89417. Паводле яго слоў, служба ў брыгадзе няпростая, але вельмі цікавая: складаныя задачы, парашутныя скачкі, якіх, дарэчы, за плячыма афіцэра каля 90.

Разам з жонкай яны выхоўваюць двух сыноў: малодшаму Яўгену 7 гадоў, а старэйшаму Аляксею — 19. Дарэчы, у цяперашні час ён праходзіць службу па кантракце ў 5-й абрСпП. Ці пойдзе сын па слядах бацькі? Час пакажа. А цяпер у сям'і Мялешкавых шмат прыемных клопатаў: рамонт ва ўжо ўласнай кватэры.

Святлана Лабковіч.

Чытаць 165 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»