18 ліпеня 2023 года ў Пухавіцкім раённым выканаўчым камітэце адбылася цырымонія ўручэння старшынёй Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта А.М. Атрушкевічам дзяржаўнай узнагароды Рэспублікі Беларусь ордэна Маці.
Прадстаўляць Пухавіцкі раён выпаў гонар маці, якія выхоўваюць 5 дзяцей: Барзых Аксане Уладзіміраўне, Дыбо Надзеі Мікалаеўне.
У адрас маці прагучалі віншаванні з заслужанай узнагародай, цёплыя словы ўдзячнасці за вялікую мацярынскую працу, якая з'яўляецца прамым пацвярджэннем высокіх асобасных якасцяў.