Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

04.07.2023

Квітней, краіна, дзеля міру, любові і дабра!

Дзень Незалежнасці - свята, якое адзначае практычна кожная краіна свету. У кожнага свята свая гісторыя. У нашай краіне гэта Дзень вызвалення Беларусі ад фашызму. Дата абрана самімі беларусамі падчас агульнанацыянальнага рэферэндуму. Таму, напэўна, гэта для нас двайное свята.

3 ліпеня мы ўсёй краінай успамінаем загінуўшых, але непакораных! Тысячы імёнаў!.. Тысячы чалавечых лёсаў, якімі бязлітасна распарадзілася Вялікая Айчынная вайна! Тысячы подзвігаў дзеля міру!

З удзячнасцю за магчымасць жыць, працаваць, гадаваць дзяцей па традыцыі кветкі да абеліска загінуўшым у Мар'інай Горцы ўсклалі кіраўніцтва Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, кіраўнікі сілавых структур, духавенства, госці з Расіі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, жыхары раёна. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Да землякоў звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Атрушкевіч. Ён павіншаваў пухаўчан з Днём Незалежнасці краіны, заклікаў усіх быць заўсёды адзіным народам. У гэтым наша сіла і залог мірнай будучыні.

Па традыцыі ў Дзень Незалежнасці ў горадзе прайшло святочнае шэсце. У калонах - прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, навучэнцы.

Тэкст: Алена ШАНТЫКА.

Фота: Станіслаў Белавусаў.

Чытаць 91 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»