Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

30.06.2023

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ля брацкай магілы воінаў і ўдзельнікаў супраціўлення ў аграгарадку Блонь прайшоў мітынг

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ля брацкай магілы воінаў і ўдзельнікаў супраціўлення ў аграгарадку Блонь прайшоў мітынг

У ім прынялі ўдзел старшыня Блонскага сельвыканкама Алена Гнядзько, ваеннаслужачыя пятай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння, навучэнцы Блонскай сярэдняй школы, якія ў гэтыя дні аздараўляюцца ў абаронна-спартыўным лагеры «Абаронец». Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых герояў хвілінай маўчання, усклалі кветкі.

Як расказала намеснік дырэктара ДУА «Блонская сярэдняя школа» і начальнік школьнага лагера Марына Паддубская, кругласутачны профільны абаронна-спартыўны лагер «Абаронец» на базе школы праводзіцца ўжо трэці год.

Сёлета ў ім аздараўляюцца 33 навучэнцы: 23 хлопчыкі і 10 дзяўчынак з 3 па 10 клас. Лагер такой скіраванасці — адзіны ў нашым раёне.

Праходзіць у цесным узаемадзеянні з вайсковай часткай. Для рабят праводзяцца мерапрыемствы на базе воінскай часткі: стральба, медыцынская падрыхтоўка, арыентаванне на мясцовасці.

Хлопчыкам і дзяўчынкам вельмі падабаецца ў лагеры. Ён карыстаецца папулярнасцю сярод навучэнцаў не толькі Блонскай школы, але і гарадскіх школ. Летась напярэдадні Дня Незалежнасці мы з дзецьмі ездзілі ва ўрочышча Баруслова ўшанаваць памяць герояў, а сёлета прынялі рашэнне сабрацца тут. Я лічу, што такія мерапрыемствы вельмі патрэбны для падрастаючага пакалення. Яны дапамагаюць выхаваць пачуццё патрыятызму і гонару за сваю краіну.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Чытаць 116 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»