Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

27.06.2023

У Пухавіцкім раёне прайшоў конкурс сярод устаноў адукацыі на лепшае афармленне газонаў і стварэнне кветкавых кампазіцый

Клумба «Карта Беларусі» дзіцячага сада «Сонейка» (пасёлак Дружны).

Прыгожыя, дагледжаныя, пахучыя клумбы — гэта заўсёды прадмет асалоды яркімі прыроднымі фарбамі і крэатывам. Таму чым больш навокал будзе кветкавых кампазіцый, тым больш будзе ў нас падстаў для задавальнення і радасці ад сузірання прыгажосці.

Менавіта гэта думка стала адпраўной кропкай пры аб'яўленні конкурсу сярод устаноў адукацыі нашага раёна на лепшае афармленне газонаў і стварэнне кветкавых кампазіцый.

— Добраўпарадкаванне тэрыторыі, якаснае эстэтычнае афармленне кветнікаў, укараненне сучасных тэхналогій іх стварэння, а таксама распаўсюджванне лепшага вопыту афармлення кветнікаў і тэрыторыі ўстановы — такія задачы мы ставілі перад педагагічнымі калектывамі, — расказвае спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алена Кепет. — Мы хацелі, каб педкалектывамі быў прадэманстраваны творчы патэнцыял у дэкаратыўным афармленні газонаў сіламі супрацоўнікаў установы. Але нават не гэта галоўнае. Сэнс такіх конкурсаў, перш за ўсё, у тым, што такія мерапрыемствы садзейнічаюць прывіццю маладому пакаленню беражлівых адносін да прыроды, павышэнню экалагічнай культуры і, безумоўна, стварэнню камфортных умоў знаходжання на тэрыторыі ўстановы адукацыі.

Кампазіцыя па матывах беларускага арнаменту «Багацце» дзіцячага сада «Васілёк» (пасёлак Дружны).

Абмежаванняў па тэматыцы ці выкарыстанні матэрыялаў, колераў і гэтак далей не было. Таму кожны змог праявіць фантазію, не абмяжоўваючыся ніякімі рамкамі.

Каб стварыць небанальны кветнік ці кветкавую кампазіцыю, трэба прыкласці не толькі фізічныя намаганні. Для такой працы неабходны пэўны творчы патэнцыял, умелыя рукі і (што хаваць?) матэрыяльныя сродкі. Таму не кожная ўстанова адукацыі магла сабраць усе складнікі поспеху ў адно цэлае. А значыць, і прыняць удзел у конкурсе. Зрабілі гэта 38 устаноў адукацыі. Вынікі падводзіліся асобна па дашкольных установах адукацыі і школах.

— Ствараючы кветкавыя кампазіцыі, педагогі і школьнікі прадумвалі не толькі тое, як і што будзе пасаджана, але таксама імкнуліся прытрымлівацца пэўнай тэматыкі ці ідэі, — кажа Алена Кепець. — І яна станавілася адпраўной кропкай у працы. Удзельнікі конкурсу выкарыстоўвалі кветкавую расаду, малыя архітэктурныя формы. Трэба сказаць, што пастараліся ўсе. І, нягледзячы на спякотнае надвор'е, кветкі адгукнуліся на клопат і цешаць вока. А гэта галоўнае.

Па выніках конкурсу сярод дашкольных устаноў адукацыі пераможцам стаў калектыў дзіцячага сада «Сонейка» (пасёлак Дружны) з кветнікам «Карта Беларусі».

Другое месца занялі работнікі дзіцячага сада «Васілёк» (пасёлак Дружны) і іх кампазіцыя, створаная па матывах беларускага арнаменту «Багацце».

Беларускі арнамент, на думку работнікаў саду, адрозніваецца багаццем каларыту і мноствам разнавіднасцяў форм і ўзораў. Сёння яго папулярнасць у людзей ва ўзросце, у моладзі і дзяцей вялікая. І было вырашана не ўпусціць магчымасць падтрымаць гэты актуальны трэнд асаблівай праявай патрыятызму і прыналежнасці да вытокаў свайго народа пад сімвалам «Багацце ў дзецях».

Трэцяе месца атрымаў Свіслацкі дзіцячы сад з кампазіцыяй «Хроніка часу». Трэба сказаць, што гэты калектыў падышоў да добраўпарадкавання тэрыторыі з самымі сур'ёзнымі намерамі: клумба з шыльдамі-этапамі развіцця рэгіёна выглядае як музейная экспазіцыя. Атрымай асалоду ад выгляду, а адначасна даведайся пра тое, як рос і развіваўся пасёлак і рэгіён.

Кампазіцыя «Хроніка часу» Свіслацкага дзіцячага сада.

Сярод сярэдніх устаноў адукацыі раёна першае месца журы аддало Голацкай сярэдняй школе, якая прадставіла на конкурс клумбу-палітру. Што ж, размаляваць свет вакол нас — справа патрэбная і прыемная.

Клумба-палітра Голацкай сярэдняй школы.

Другое месца атрымаў калектыў Пухавіцкай СШ імя А. Смеяновіча і іх клумба-пасека.

Клумба-пасека Пухавіцкай СШ імя А. Смеяновіча.

А трэцяе месца дасталася СШ №1 горада Мар'іна Горка, дзе квітнее… парасон.

Квітнеючы парасон СШ » 1 гарады Мар'іна Горка..

Конкурс завяршыўся, але праца на ўчастках устаноў адукацыі не спынілася. І ўлетку з'явяцца новыя кветкавыя кампазіцыі, якія будуць радаваць вока.

Алена ІВАНОВА.

Чытаць 84 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»