Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

26.05.2023

Тры дні спаборніцтваў і адпачынку. У Пухавіцкім раёне прайшоў турзлёт школьнікаў

Спартыўнае арыентаванне, велатрыял, сплаў на байдарках, пешаходны турызм, а яшчэ конкурсы газет, дыскатэкі і мора прыемных зносін — усё гэта аб трох днях на турбазе ў Тальцы, праведзеных удзельнікамі 57-га раённага турыстычнага злёту школьнікаў.

Сёлета свае навыкі выжывання на прыродзе тэставалi 143 удзельнікі з 12 каманд.

Падрыхтаваны каманды былі дастаткова добра, таму адназначнага лідара ва ўсіх спаборніцтвах не было. Хтосці лепш арыентаваўся на мясцовасці, хтосці - пераадольваў водныя перашкоды, маляваў газеты і выконваў творчыя нумары. Так бывае заўсёды. І заўсёды з асобных маленькіх перамог складваецца агульны вынік і камандны поспех.

Сёлета лепшымі сталі юныя турысты з Мар'інагорскай гімназіі. Другое месца занялі вучні Зазерскай СШ, а трэцяе - Дукорскай СШ.

Алена Іванова.

Чытаць 100 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»