Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

22.05.2023

Навабранцы вайсковай часці 89417 прынялі прысягу

Дзень прыняцця ваеннай прысягі - гэта заўсёды хвалююча і адказна для кожнага навабранца. Сёння ў вайсковай часці 89417 перад тварам сваіх таварышаў, камандзіраў, ветэранаў на вернасць Айчыне і народу Рэспублікі Беларусь прысягнулі дзясяткі ўчарашніх грамадзянскіх хлопцаў.

Павіншаваў маладых воінаў з новым этапам у жыцці старшыня Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Атрушкевіч. Ён адзначыў важнасць дня прыняцця ваеннай прысягі для маладога папаўнення вайсковай часці 89417. Старшыня звярнуўся да навабранцаў і падкрэсліў, што сёння мы давяраем ім галоўныя каштоўнасці — мір і спакой на нашай беларускай зямлі.

З прыняццем ваеннай прысягі маладых салдат павіншаваў таксама начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Віктар Гулевіч, камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Вадзім Дзенісенка, камандзір вайсковай часці 89417 Аляксей Хузяхметаў. Яны гаварылі пра тое, які важны і ганаровы абавязак ускладаецца на ваеннаслужачых, а таксама жадалі новаму пакаленню добрасумленна авалодваць майстэрствам і доблесна захоўваць традыцыі спецназа.

Па традыцыі благачынны цэркваў 1-га Пухавіцкага благачыння протаіерэй Аляксандр Цалкоў здзейсніў малебен на благаславенне.

Са словамі віншаванняў да салдат падышлі бацькі і родныя. Для іх прысяга не менш важная падзея, чым для навабранцаў, бо, адслужыўшы ў войску, маладыя людзі вернуцца дадому ўжо пасталелымі, сапраўднымі абаронцамі Радзімы.

Дарэчы, сярод маладога папаўнення ёсць і пухаўчане. Сярод іх радавы Цімафей Корж. Да войска малады чалавек скончыў Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж па спецыяльнасці тэхнік-электрык. Вёў актыўны лад жыцця, захапляўся сілавымі відамі спорту. А калі пачуў, што будзе служыць у частцы 89417, вельмі ўзрадаваўся, таму што гэта элітнае воінскае падраздзяленне рэспублікі. У дзень прысягі ў войска яго праводзілі родныя: мама Марына, тата Міхаіл і сястра Яўгенiя.

- Мой бацька служыў, і гэта прыклад для мяне, — распавядае Цімафей. - Месяц курсу маладога байца быў няпростым. За гэты час я паспеў прывыкнуць да новага распарадку дня. У нас былі заняткі па стралковай, страявой, паветрана-дэсантнай і інжынернай падрыхтоўцы. Кожны дзень нешта новае і цікавае. У цэлым чаканні ад службы ў мяне вялікія. Наперадзе размеркаванне па падраздзяленнях з прысваеннем спецыяльнасці. Я хацеў бы служыць разведчыкам.

Вялікія чаканні і ад службы і ў Станіслава Пагірэйчыка з горада Мар'іна Горка. Са словамі падтрымкі на пляцы да яго падышла мама Людміла і блізкія сваякі. Да арміі хлопец паспеў скончыць Мінскі дзяржаўны каледж тэхналогіі і дызайну лёгкай прамысловасці. Кажа, што за час курсу маладога байца армія выхавала ў ім характар, дысцыпліну і адказнасць за свае ўчынкі.

Па традыцыі ў гэты дзень вайскоўцы, якія прынялі прысягу, сыдуць у сваё першае звальненне. А заўтра будзе новы армейскі дзень…

Алеся Смірнова.

Чытаць 158 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»