Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

18.05.2023

Як падрыхтаваліся да пляжнага сезона ў Пухавіцкім раёне

Ці ўсё зроблена, каб пляжныя зоны былі чыстымі і бяспечнымі? Ці засталіся пытанні? Высвятлялі гэта работнікі Пухавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Пухавіцкай раённай арганізацыі АСВОД, супрацоўнікі Пухавіцкага РАУС і прадстаўнікі УП «Жылцепласэрвіс» КХ, якія сумесна правялі маніторынг гатоўнасці пляжаў да купальнага сезона 2023 года.

Камунальнае прадпрыемства абслугоўвае чатыры дазволеных месцы масавага адпачынку (пляжы на возеры Матчына, рацэ Цітоўка, вадаёмах у Вузлянах і Дукоры). Возера Міхайлаўскае - зона адказнасці Пухавіцкага ПМС.

Для таго, каб адпачынак лічыўся арганізаваным, на пляжах павінна быць прыведзена ў парадак усё абсталяванне (малыя архітэктурныя формы, лаўкі, ценявыя навесы, дзіцячае гульнявое абсталяванне, кабінкі для пераапранання), устаноўлены прыбіральні, кантэйнеры для адходаў. Таксама павінна быць праведзена ўборка, пакос травы, абследаванне дна вадаёмаў у зоне купання.

- Усе абслугоўваемыя прадпрыемствам пляжныя зоны падрыхтаваны да пачатку купальнага сезону, - распавядае намеснік дырэктара УП «Жылцепласэрвіс» КХ Ірына Зянько. - Пасля зімы была праведзена ўборка тэрыторый, абследавана абсталяванне. Ачысткай дна і складаннем карты глыбінь займалася падрадная арганізацыя. Кабінкі, ценявыя навесы, альтанкі, лаўкі адрамантаваны і пафарбаваны, у Вузлянах усталяваны новы вулічны туалет. Такім чынам, практычна ўсё, што неабходна для пляжнага адпачынку, у наяўнасці ёсць.

Мы не можам выканаць патрабаванне па падводзе пітной вады, таму што няма тэхнічнай магчымасці зрабіць гэта. Таксама няма на гарадскім пляжы і ліўневай канавы, таму што няма і аб'ектыўнай неабходнасці ў ёй, так як маецца прыродны ўхіл да ракі.

На пляжах устаноўлены і абноўлены стэнды, дзе размешчана актуальная інфармацыя аб мерах бяспекі, якую вывешваюць службы МНС і АСВОД.

Замоўлена 167 таблічак з папераджальнымі знакамі, якія, як спадзяюцца службы прафілактыкі, грамадзянамі будуць заўважаны, а размешчаная інфармацыя прынятая да ведама. Калі напісана, што, напрыклад, купанне забаронена, то ніхто не ўбачыць у вадзе купаючыхся. Калі напісана, што нельга распіваць спіртныя напоі, то ніхто не ўбачыць на беразе п'яных адпачываючых.

Усе павінны быць зацікаўлены, каб адпачынак ля вады быў прыемным, культурным і бяспечным.

Да таго, як усталюецца па-сапраўднаму цёплае надвор'е, камунальнікі паспеюць завяршыць невялікія пакінутыя падрыхтоўчыя работы.

Алена Іванова.

Чытаць 126 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»