Пытанні арганізацыі летняй аздараўленчай кампаніі абмеркавалі 16 мая на нарадзе ва ўпраўленні па адукацыі, спорце і турызме раённага выканаўчага камітэта.
- Усім неабходна наладзіцца на сур'ёзную працу, - асабліва падкрэсліла намеснік старшыні райвыканкама Наталля Чарнышова, якая брала ўдзел у працы нарады.
Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі пытанні медыцынскага суправаджэння школьнай аздараўленчай кампаніі, арганізацыю вольнага часу, бяспеку знаходжання дзяцей у летніх аздараўленчых лагерах і іншыя актуальныя пытанні.