Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

05.05.2023

Месячнік прайшоў, праблемы засталіся

Месячнік па добраўпарадкаванні завяршыўся, аднак не ўсе праблемы вырашаны. Не ўсюды прыведзены ў парадак платы, прыдарожная тэрыторыя і гэтак далей. Пачатую працу ў самы кароткі час трэба будзе давесці да канца.

Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт нагадвае: землекарыстальнікам неабходна пастаянна выконваць работы па падтрыманні належнага санітарнага стану на землях агульнага карыстання населеных пунктаў Пухавіцкага раёна.

На падставе Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2020 года № 430 «Аб парадку вызначэння памераў (межаў) тэрыторый для выканання работ па падтрыманні іх належнага санітарнага стану» Пухавіцкім раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне ад 20 снежня 2022 года № 4462 «Аб прыцягненні да выканання работ па падтрыманні санітарнага стану адпаведных тэрыторый горада Мар'іна Горка». Указаным рашэннем юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, жыхары горада прыцягваюцца да выканання работ па падтрыманню належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання горада Мар'іна Горка. Размова ў першую чаргу ідзе аб участках, якія прылягаюць да ўласных тэрыторый юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, грамадзян. Рашэннем устаноўлены межы адпаведных тэрыторый пры прыцягненні юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзян для выканання работ па падтрыманню належнага санітарнага стану адпаведных тэрыторый. Больш падрабязна з дакументам можна азнаёміцца на сайце раённага выканаўчага камітэта ў раздзеле «Падтрыманне санітарнага стану».

Вызначаны пералік работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на землях агульнага карыстання населеных пунктаў, у тым ліку на прылеглых да прадастаўленых (якія знаходзяцца ў карыстанні) зямельных участкаў, і перыядычнасці іх выканання юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі і грамадзянамі.

У пералік работ па падтрыманні належнага санітарнага стану згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2020 года № 430 «Аб парадку вызначэння памераў (межаў) тэрыторый для выканання работ па падтрыманні іх належнага санітарнага стану» уваходзяць наступныя віды работ:
— ачыстка і ўборка тэрыторый (падмятанне пакрыццяў, уборка ад выпадковага смецця, ачыстка урнаў ад смецця) – па меры неабходнасці;
— санітарна-гігіенічныя і тэхналагічныя мерапрыемствы (абразанне, скошванне, выдаленне адходаў і іншае) пры выкананні работ па доглядзе аб'ектаў азелянення (газоны, іншыя зялёныя насаджэнні) — па меры неабходнасці (з мая па верасень);
— збор, падзел па відах і выдаленне камунальных адходаў – у адпаведнасці са схемай абыходжання з камунальнымі адходамі;

— ачыстка і ўборка водаадводных сістэм адкрытага тыпу, прызначаных для адводу паверхневых і грунтавых вод (канавы, латкі, кюветы), – па меры неабходнасці;

За парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу, згодна з часткай 2 артыкула 22.10 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Чытаць 167 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»