Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

05.05.2023

Віншаванні прымалі ветэраны раёна

У перадсвяточныя дні віншаванні з Днём Перамогі прымаюць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікі тылу, былыя вязні — усе тыя, каму лёсам было прыгатавана перажыць самую страшную ў гісторыі чалавецтва вайну.

Калі б у прамежку 1941 — 1945 гады нашы продкі не праявілі небывалую стойкасць і мужнасць, - не было б нас, цяпер жывучых. За гэта ўсім людзям, якія перажылі вайну, сёння гавораць дзякуй прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый.

Працаўніка тылу Міхаіла Аляксандравіча Матвейца з надыходзячым святам прыехаў павіншаваць старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Атрушкевіч разам са старшынёй раённага Савета ветэранаў Ганнай Сабалеўскай. Ваенны аркестр, падарункі, цёплыя словы віншавання — усё было ўрачыста і душэўна адначасова.

Іван Андрэевіч Фонаў прымаў віншаванні не толькі са святам Перамогі, але і з днём нараджэння. Яго прыехалі павіншаваць старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Клімовіч, старшыня Маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў Павел Шайтанаў, прадстаўляўшы раённую арганізацыю ГА «Белая Русь» начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Сяргей Вінаград. Але самае першае віншаванне са святам Вялікай Перамогі ў гэты дзень ён атрымаў ад Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна. Іван Андрэевіч распавёў, што канверт з надпісам «Масква. Крэмль» ён атрымлівае ўжо не першы раз, гэта своеасаблівая традыцыя.

3-4 мая віншаванні і падарункі прымалі ўсе ветэраны раёна.

Наталля Пархомчык.
Фота Алесі Смірновай.

Чытаць 104 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»