Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

04.05.2023

У Мар'інай Горцы прайшла патрыятычная акцыя «Памятаем»

У Мар'інай Горцы прайшла патрыятычная акцыя «Памятаем»

Адначасова ва ўсіх ваенных мемарыялаў, размешчаных на тэрыторыі горада прайшлі мітынгі-рэквіемы з удзелам прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і школьнікаў.

Памяць камсамолкі-падпольшчыцы Любы Гайдучонак ушанавалі прадстаўнікі раённага аб'яднання прафсаюзаў, работнікі Пухавіцкага лясгаса і ААТ «Машхарчпрад», навучэнцы сярэдняй школы №4 горада Мар'іна Горка.

Удзельнікамі мітынгу, які прайшоў ля помніка воінам-вызваліцелям, партызанам і падпольшчыкам на прывакзальнай плошчы сталі члены раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», работнікі УП «Жылцепласэрвіс» КХ і інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пухавіцкім раёне, навучэнцы сярэдняй школы №2 горада Мар'іна Горка.

Да пастамента, на якім устаноўлена САУ-100, якая вызваляла наш горад, кветкі ўсклалі члены раённай ветэранскай арганізацыі, спецыялісты аддзела статыстыкі раённага выканаўчага камітэта, работнікі Пухавіцкага раёна газазабеспячэння філіяла «Слуцкгаз».

Мітынг-рэквіем ля магілы Героя Савецкага Саюза Васіля Токарава і магілы лётчыка Міхаіла Ермакова правялі члены раённай арганізацыі ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя», работнікі ААТ «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод», ААТ «Мар'інагорскі завод жалезабетонных вырабаў», навучэнцы сярэдняй школы №1 горада Мар'іна Горка.

Ля брацкай магілы воінаў-вызваліцеляў на Мар'інагорскіх могілках сабраліся прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», навучэнцы Мар'інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа ім. В.Е. Лабанка.

Памяць ахвяр фашызму ля мемарыяльнага знака, усталяванага на вуліцы Кастрычніцкай ушанавалі прадстаўнікі ГА «Беларускі саюз афіцэраў», работнікі ваеннага камісарыята Пухавіцкага раёна.

Мітынг-рэквіем ля мемарыяла воінам-танкістам 8-га гвардзейскага танкавага корпуса правялі прадстаўнікі раённых арганізацый ГА «Беларускі фонд міру», ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», работнікі ДУА «Мар'інагорская дзіцячая школа мастацтваў», ГП «Пухавіцкі водаканал», навучэнцы сярэдняй школы №3 горада Мар'іна Горка.

У мемарыяльным комплексе «Алея Славы» даніну павагі воінам-вызваліцелям аддалі прадстаўнікі раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын», ДУА «Мар'інагорская гімназія», УАЗ «Мар'інагорская цэнтральная раённая бальніца».

Наталля Пархомчык.
Фота Анастасіі ПЛЯТНЁВАЙ, Алесі Смірновай.

Чытаць 94 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»