Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

02.05.2023

Пухаўчане адсвяткавалі 1 Мая!

Пухаўчане адсвяткавалі 1 Мая!

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Святу працы, прайшло на плошчы Пухавіцкага раённага цэнтра культуры.

Мерапрыемства адкрыла старшыня Пухавіцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч.

— 1 Мая — гэта свята, якое аб'ядноўвае ўсе пакаленні каштоўнасцямі мірнай і стваральнай працы, салідарнасці і справядлівасці, — казала Людміла Фёдараўна. — Такім чынам нам перадаецца разуменне і ўсведамленне таго, што толькі ўпартай працай можа быць створаны дабрабыт краіны і кожнага яе грамадзяніна. Гэта свята згуртавала шматмільённае войска працоўных па ўсім свеце. Першамайскае свята для працоўных і прафсаюзаў было і застаецца днём міжнароднай салідарнасці, бо галоўная задача прафсаюзаў гэта — сацыяльна-эканамічная абарона чалавека працы. У нашым раёне прафсаюзы прадстаўлены пятнаццаццю галінамі і двумастамі прафсаюзнымі арганізацыямі, у якіх працуюць больш за васемнаццаць тысяч членаў прафсаюзаў. А яшчэ нас усіх аб'ядноўвае наша зямля, наша краіна, наш любімы горад. Пухаўшчына заўсёды славілася таленавітымі працавітымі людзьмі, якія жывуць у добрасуседстве і дастатку, працуюць на карысць агульнай справы і сваімі рукамі робяць наш раён яшчэ больш прывабным і камфортным.

Падчас мерапрыемстваў за высокі прафесіяналізм, добрасумленную працу, актыўную працу, асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне прафсаюзнага руху былі ўзнагароджаны работнікі адукацыі і навукі, інфармацыі, спорту і турызму, аграпрамысловага комплексу, энергетычнай галіны, дзяржаўных і іншых устаноў. Паміж цырымоніямі ўзнагароджанняў для гасцей мерапрыемства выступалі спевакі і творчыя калектывы Пухаўшчыны, а на плошчы працавалі выставы, атракцыёны і аб'екты грамадскага харчавання.

Тэкст: Станіслаў Белаусаў.

Фота: Маша МІСКЕВІЧ, Станіслаў БЕЛАВУСАЎ.

Чытаць 102 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»