Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

26.04.2023

Пухаўчане прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Падводзім вынікі

Вясна, сонца і суботнік. Гэта пра 22 красавіка, калі ўся рэспубліка выйшла на ўборку і добраўпарадкаванне тэрыторый. Падтрымалі традыцыю і пухаўчане.

Маштабныя работы разгарнуліся ў аграгарадку Зазер'е. Тут высадзіўся сур'ёзны працоўны дэсант, у склад якога ўвайшлі работнікі райвыканкама, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, грамадскіх арганізацый, сельгаспрадпрыемстваў. Разам з пухаўчанамі працаваў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Белаконеў.

Марыя Клімовіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў:

У гэтым годзе раённае свята працаўнікоў сяла «Дажынкі – 2023» плануецца правесці ў аграгарадку Зазер'е. З гэтым і звязана рашэнне арганізаваць самую маштабную працоўную акцыю ў рамках суботніка менавіта тут: усе сілы накіраваны на добраўпарадкаванне гэтага прыгожага месца.

У аграгарадку прывялі ў парадак сквер, высеклі непатрэбную расліннасць уздоўж дарогі, разабралі старыя платы. З гэтых работ стартавала падрыхтоўка да раённых «Дажынак».

У Зазер'і пачаў свой працоўны дзень старшыня райвыканкама Андрэй Атрушкевіч. Затым ён разам са старшынёй канцэрна «Белнафтахім» Андрэем Рыбаковым прымаў удзел у пасадцы лесу, сустрэўся з міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэем Іванцом, які наведаў Рудзенску спецыяльную школу-інтэрнат.

У Рудзенску дзень пачаўся з мітынгу-рэквіема ля брацкай магілы грамадзян, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У мітынгу прынялі ўдзел намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Руды і каманда валанцёраў з Рэспубліканскага валанцёрскага клуба «СЛОН» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Потым на тэрыторыі спецыяльнай школы-інтэрната прайшла працоўная акцыя, да якой далучыўся Андрэй Іванец.

Актыўнымі ўдзельнікамі суботніка сталі работнікі адукацыі. Яны працавалі на добраўпарадкаванні ўстаноў адукацыі і населеных пунктаў. Вялікі дэсант высадзіўся ў аздараўленчым лагеры «Лясная казка»: вось-вось пачнецца аздараўленчы сезон, і навядзенне парадку тут — тэма актуальная.

Парадак навялі на тэрыторыях прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, устаноў аховы здароўя і культуры, у месцах агульнага карыстання, ля помнікаў і воінскіх пахаванняў.

Святлана Ляшковіч, старшыня Дукорскага сельвыканкама:

Працаўнікі СПФ «Дрычын» наводзілі парадак на тэрыторыі былой школы ў вёсцы Карабовічы. Будынак дэмантавалі, і ўдзельнікі суботніка прыбіралі смецце, у тым ліку і тое, што пакінулі мясцовыя жыхары.

Дукорская школа працавала на добраўпарадкаванні воінскага пахавання ў вёсцы Пушча, Дрычынская — на добраўпарадкаванні помніка загінуўшым землякам у цэнтры аграгарадка Дрычын.

Работнікі ААТ «Энергія-Агра» займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторый у вёсцы Белае.

Работнікі Дрычынскай і Дукорскай урачэбных амбулаторый падрыхтавалі да афарбоўкі агароджу сваіх тэрыторый. Мар'інагорская ЦРБ закупіла фарбу, і ў бліжэйшы час платы будуць пафарбаваны.

Працаўнікі Дрычынскага СДК фарбавалі фасад будынка, Дукорскага — бялілі дрэвы.

Вельмі дапамагло ў правядзенні работ па добраўпарадкаванні ТАА «Інфіда»: прадпрыемства прадаставіла тэхніку.

Праца знайшлася для ўсіх.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Чытаць 94 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»