Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

17.04.2023

Першы раённы інтэлектуальны квіз прайшоў у Мар'інай Горцы

14 красавіка ў адной з зал рэстарана «Спадчына» было шматлюдна. Тут прайшоў першы раённы інтэлектуальны квіз «Моладзь Пухаўшчыны», у якім прынялі ўдзел 18 каманд рабочай моладзі прадпрыемстваў раёна, газазабеспячэння, будаўніцтва, раённай бальніцы, устаноў адукацыі, банкаўскія работнікі. Арганізатарам выступіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта.

Удзельнікі адказвалі на пытанні рознага ўзроўню складанасці. Гульня складалася з сямі раундаў, прысвечаных гісторыі Беларусі і нашай роднай Пухаўшчыны: знакавым падзеям і мясцінам, жыццю знакамітых людзей, якія тут нарадзіліся, міфалогіі, прамысловасці і архітэктуры. У кожным блоку ўпор рабіўся не толькі на веды, але і на логіку. Прыемна назіраць, як маладыя людзі называюць правільныя адказы, дэманструюць сваю эрудыцыю, зладжанасць каманднай працы і імкненне да перамогі.

У выніку ўсіх раундаў ва ўрачыстай абстаноўцы вызначылі пераможцаў і прызёраў. Цырымонію ўзнагароджання правяла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Наталля Русаковіч. На першае месца выйшла каманда «Хітрыя лісы» сярэдняй школы №1 пасёлка Дружны, другое месца заняла каманда «Беларусачкі» сярэдняй школы №1 горада Мар'іна Горка, трэцім месцам журы ўзнагародзілі каманду «Міра» ААТ «Машхарчпраду». Усім камандам-удзельнікам уручылі дыпломы за ўдзел, а пераможцам — кубкі і памятныя сувенiры ад спонсараў.

Віктар СМІРНОЎ, удзельнік каманды «Гуманісты»:

— Інтэлектуальны квіз — выдатная магчымасць праверыць сваю эрудыцыю, асвяжыць веды ў пытаннях краязнаўства. Мерапрыемства прайшло на высокім узроўні, адчувалася здаровая канкурэнцыя.

Павел ШАЙТАНАЎ, удзельнік каманды «Апорныя веды»:

— Мерапрыемства выдалася сапраўды цікавым і масавым. Пытанні былі вельмі разнастайнымі. Для сябе я даведаўся шмат новых славутасцяў у Беларусі і яшчэ раз упэўніўся, што наша краіна вельмі багатая знакамітымі людзьмі, сваёй гісторыяй, культурай і традыцыямі. Таксама мне вельмі спадабалася, што для ўдзельнікаў арганізавалі салодкі стол падчас перапынку. Гэта выдатная магчымасць паразмаўляць з моладдзю з іншых арганізацый. Хацелася б, каб такія мерапрыемствы праводзіліся нашмат часцей.

Алеся СМІРНОВА.

Чытаць 119 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»