Парадак каля помніка загінуўшым землякам у аграгарадку Зазерка сёння наводзілі спецыялісты Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінаблвыканкама, абласнога камітэта ГА «БРСМ», раённага Савета дэпутатаў, раённага выканаўчага камітэта.
Яны высадзілі рабінавую алею, правялі касметычны рамонт помніка, займаліся добраўпарадкаваннем парку.
Наталля Пархомчык.