Мерапрыемства пачалося з выступленняў ансамбляў струнных смычковых інструментаў. Далей будуць выступаць ансамблі народных інструментаў, змешаныя і ансамблі духавых і ўдарных інструментаў. У складзе экспертнага журы конкурсу знаходзяцца такія вядомыя дзеячы мастацтваў, як Рыма Падайніцына, Дзмітрый Стэльмах, Сяргей Бяльцоў, Аляксей Андрэеў, Мікалай Трусаў, а таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пухавіцкага райвыканкама Алена Адамейка.
Завершыць мерапрыемства канцэрт народнага ансамбля інструментальнай музыкі «Кросны» Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, пасля якога будуць падведзены вынікі конкурсу і пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў.
Станіслаў Белавусаў.