Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

10.04.2023

Час навесці парадак. У добраўпарадкаванні тэрыторый пасля зімы прымаюць удзел жыхары Турынскага сельсавета, працоўныя калектывы, вучні і настаўнікі

Калі ў канцы сакавіка выдаліся некалькі пагодлівых дзён, жыхары Турынскага сельсавета не сталі губляць часу і заняліся добраўпарадкаваннем замацаваных тэрыторый. Прыбралі леташнюю лістоту, смецце, высеклі хмызнякі.

Калектыў Светлаборскага Дома культуры выйшаў і навёў парадак на воінскім пахаванні ў вёсцы Светлы Бор, супрацоўнікі вытворчага унітарнага прадпрыемства «Тыліт-Бел» (былая кардонная фабрыка) добраўпарадкавалі сваю тэрыторыю.

Штогод прымаюць актыўны ўдзел у навядзенні парадку настаўнікі і школьнікі. Вучні Ананіцкай школы наводзілі парадак ля помніка ў вёсцы Слабада, а турынскія школьнікі, акрамя помніка ў аграгарадку Турын, яшчэ прыбіралі сквер, які знахо-дзіцца ў цэнтры аграгарадка.

Не засталіся ў баку ад добраўпарадкавання тэрыторый і індывідуальныя прадпрымальнікі. ІП Руслан Тышко (у Турыне знахо-дзіцца яго магазін рытуальных паслуг) выйшаў на ўборку тэрыторыі каля магазіна разам з прадаўцамі.

Работнікі Турынскага сельскага Дома культуры пры добрым надвор’і паспелі пафарбаваць плот, а ў скверы за крамай “Фаварыт”, дзе любяць бавіць час жыхары, прыбралі смецце.

Паклапаціліся аб парадку на тэрыторыі сельсавета і работнікі сельвыканкама. У аграгарадку Сітнікі па вуліцы Цэнтральная прыбралі ўздоўж дарогі смецце. І ў Турыне папрацавалі.

Работнікі ААТ «Індустрыя-СГ» каля ведамаснага дома, які меў непрывабны выгляд, высеклі хмызнякі.

Запланаваны яшчэ мерапрыемствы па добраўпарадкаванні. Напрыклад, работнікі свінакомплексу «Ананічы», размешчанага на тэрыторыі Турынскага сельсавета, у пагодлівыя дні пачнуць фарбаваць жалезабетонны плот па вуліцы Цэнтральная ў Сітніках каля парка.

Вольга Саакян, кіраўнік справамі Турынскага сельвыканкама:

— У вёсцы Вугалец мы плануем правесці ўборку грама-дзянскіх могілак. У мінулым годзе, дзякуючы дапамозе работнікаў Светлаборскага лясніцтва, нам удалося абгарадзіць іх па перыметры і цяпер застаецца толькі падтрымліваць парадак.

У нас шмат жыхароў, якія ўтрымліваюць свае дамы ў парадку. Аднак хацелася б, каб як мага больш мясцовых жыхароў удзельнічалі ў навядзенні парадку не толькі на сваіх падворках, але і на тэрыторыях агульнага карыстання. Добры прыклад паказваюць мінчане, якія купляюць тут дамы і прыводзяць іх у парадак. Так, восенню ў аграгарадку Турын па вуліцы Цэнтральная сталічныя жыхары купілі дом. Ужо паспелі знесці старыя пабудовы, замянілі ў доме вокны, прыбіраюць сухую расліннасць і наводзяць парадак. Як добра, што дом набыў новых гаспадароў і цяпер будзе ўпрыгожваць вясковую вуліцу.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Чытаць 67 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»