Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

06.04.2023

У сярэдняй школе №3 горада Мар'іна Горка адбылася дыялогавая пляцоўка «Беларусь і Расія: гісторыя і развіццё Саюзнай дзяржавы»

У сярэдняй школе №3 горада Мар'іна Горка адбылася дыялогавая пляцоўка «Беларусь і Расiя: гісторыя і развіццё Саюзнай дзяржавы»

На базе сярэдняй школы №3 горада Мар'іна Горка адбылася дыялогавая пляцоўка «Беларусь і Расія: гісторыя і развіццё Саюзнай дзяржавы» з навучэнцамі 10-11-х класаў.

Размаўляў з моладдзю старшыня Маладзёжнага парламента пры Пухавіцкім раённым савеце дэпутатаў Павел Шайтанаў.

У сваім выступленні спікер звярнуў увагу на рэалізацыю маладзёжнай палітыкі ў Беларусі, расказаў аб дзейнасці Маладзёжнага парламента, якое значэнне ён мае для моладзі, падкрэсліў найбольш значныя маладзёжныя ініцыятывы і мерапрыемствы, якія праводзяцца ў нашым раёне.

Падчас гутаркі хлопцы мелі магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць. Школьнікаў цікавіла тое, як можна сачыць за дзейнасцю Маладзёжнага парламента, а таксама як самому стаць яго членам.

Абмеркавалі пытанні, якія тычацца гісторыі Беларусі і Расіі, важнасці захавання братэрства народаў, асноўных этапаў станаўлення Саюзнай дзяржавы, структуры і прынцыпаў работы органаў, якія рэгулююць яе дзейнасць. Удзельнікі дыялогу адзначылі значнасць сумесных маладзёжных праектаў, зыходзячы з якіх ажыццяўляецца ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва двух народаў.

Дыялогавыя пляцоўкі пройдуць і ў іншых школах Пухавіцкага раёна.

Алеся СМІРНОВА

Чытаць 77 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»