Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

04.04.2023

У Пухавіцкім лясгасе рыхтуюцца да пажаранебяспечнага перыяду

Вясна ўсё ж уступіць у свае правы, а, значыць, наперадзе пачатак пажаранебяспечнага перыяду. Да яго рыхтуюцца не толькі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, але і работнікі лясной гаспадаркі, бо патушыць узгаранне ў лесе значна цяжэй з-за складанага доступу.

На мінулым тыдні ў Пухавіцкім лясгасе прайшоў агляд гатоўнасці сіл і сродкаў пажаратушэння да пажаранебяспечнага перыяду 2023 года. У арганізацыі створаны дзве пажарна-хімічныя станцыі: у лясгасе — другога тыпу (адрозніваецца вялікай колькасцю пажарных машын, напорных рукавоў, мотапомп, рыдлёвак) і ПХС першага тыпу - у Вецярэвіцкім лясніцтве. У астатніх лясніцтвах створаны пункты супрацьпажарнага інвентару.

Як распавёў галоўны ляснічы Пухавіцкага лясгаса Сяргей Кузняцоў, падчас агляду ўсе структурныя падраздзяленні прадэманстравалі існуючы інвентар, яго спраўнасць, баявое разгортванне пры тушэнні лясных пажараў. Калі раней выязджалі ў кожнае лясніцтва і праводзілі праверку ведаў, то цяпер сабралі ўсіх у адным месцы на базе абласнога дзіцячага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі «Пухавічы», дзе размяшчаецца падстанцыя хуткай дапамогі. Там жа прайшло навучанне па аказанні першай даўрачэбнай дапамогі.

Акрамя таго, правяралася спраўнасць светлавых прыбораў. Летась у суседняй вобласці быў зафіксаваны выпадак, калі ў трактара, які вяртаўся з пажару, не працавалі светлавыя прыборы і адбылося ДТЗ, таму падчас агляду правяралі наяўнасць тэхаглядаў у пажарных машынах, трактарах. Выяўленыя нязначныя недахопы ліквідавалі ў ходзе агляду.

Галоўны ляснічы Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання Сяргей Ніжнік і намеснік начальніка Пухавіцкага РАНС Аляксандр Кунец адзначылі высокую гатоўнасць пажарных брыгад і Пухавіцкага лясгаса да будучага пажаранебяспечнага перыяду.

Анастасія Плятнёва.

Чытаць 131 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»